27.02.2024 Новости
У сярэдняй школе №1 горада Полацка Тыдзень беларускай мовы завяршыўся творчай сустрэчай вучняў 9 “В” класа з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсай Інай Мароз (Інай Васільеўнай Саламаха). Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства стала настаўнік Вольга Аляксандраўна Тумаш, якая гасцінна запрасіла сваю былую аднакурсніцу на ўрок літаратуры пад назвай “Жывое слова”. І прайшоў ён, безумоўна, не ў традыцыйнай форме - гэта было сапраўднае свята роднага, беларускага, паэтычнага слова, дзе ў выкананні аўтара гучалі лірычныя творы, прысвечаныя родным краявідам, слынным старонкам гісторыі Полацкай зямлі…
Мерапрыемства атрымалася цікавым, насычаным і прайшло ў цёплай і добразычлівай атмасферы. Напрыканцы Іна Васільеўна адказала на зададзеныя пытанні, падзялілася творчымі планамі і выказала вялікую ўдзячнасць за запрашэнне, а ў падарунак настаўніцы і юным чытачам пакінула свае паэтычныя зборнікі “Перапляценні” і “Лістаслоўе” са шчырымі пажаданнямі і асабистым аўтографам.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси