Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемства


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемства

14.11.2017                            Новости 


16 лістапада — у Школу юнага паэта пры Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ (вул. Фрунзэ, 5-309). Пачатак а 15-й гадзіне. 

17 лістапада — у Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лідар” (п. Ждановічы) на творчую сустрэчу з пісьменніцай Тамарай Бунта. Пачатак а 15-й гадзіне. 

 

18 лістапада  у ДХЦ "Зорка" на творчую сустрэчу з пісьменніцай Ірынай Масляніцынай. Пачатак у 10.30 (г.МІнск, вул.Адзінцова, 10).

20 лістапада — у беларуска-турэцкі творчы клуб “Дыялог сяброў” пры грамадскай арганізацыі “Дыялог Еўразія” (вул. Крапоткіна, 69) на сустрэчу з групай пісьменнікаў. Пачатак а 13-й гадзіне.

20 лістапада на творчую імпрэзу, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Мерапрыемства з удзелам групы пісьменнікаў пройдзе ў Мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Лідар” (п. Ждановічы). Пачатак а 18-й гадзіне.

21 лістапада — на творчае мерапрыемства “Стаяць на рэйдзе брыганціны”, прысвечанае дню памяці паэта Валянціна Лукшы, якое адбудзецца ў дзіцячай бібліятэцы №1 (вул. Гарадскі вал, 3). Пачатак а 14.30.

21 лістапада — на паэтычна-мастацкую імпрэзу “Шлях да сябе” — сумесны праект фотамастака Віктара Суглоба і паэтэсы Іны Фраловай. Мерапрыемства пройдзе ў Эстэтычным цэнтры г. Вілейка (вул. Вадап’янава, 28). Пачатак а 16.30.

22 лістапада на пасяджэнне студыі юных літаратараў “Малінаўскія галасы”, якое пройдзе ў дзіцячай бібліятэцы №15 (вул. Слабадская, 27). Пачатак а 16-й гадзіне.

22 лістапада — у паэтычны клуб “Парнас” пры публічнай бібліятэцы №5 (вул. Казлова, 2) на творчую сустрэчу з маладымі паэтэсамі Таццянай Купрыянец, Алінай Цвірко, Асяй Айсберг.  Пачатак а 17.30.

23 лістапада — у літаратурны клуб “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы №22 (вул. Яна Чачота, 23) на творчую сустрэчу з пісьменнікам Аляксандрам Кавалёнкам. Пачатак а 16-й гадзіне. 

23 лістапада — на творчы конкурс чытальнікаў мастацкіх твораў “Зямля пад белымі крыламі…”, які адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (вул. Рабкораўская, 17-123). Пачатак а 15-й гадзіне.

24 лістапада — у Школу юнага паэта пры Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ (вул. Фрунзэ, 5-309). Пачатак а 14-й гадзіне.

Старшыня МГА СПБ                                                                 М. П. Пазнякоў