Плённае супрацоўніцтва прадаўжаецца


Плённае супрацоўніцтва прадаўжаецца

05.12.2017                                 Новости 


У маі гэтага года Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» было запрошана на сустрэчу з навучэнцамі Навапольскага аграрна-эканамічнага коледжа. Святлана Быкава, Уладзімір Цанунін і Бажэна Ганушкіна прынялі запрашэнне і 16 мая выступілі перад маладой аўдыторыяй коледжа. Аб тым, як праходзіла мерапрыемства, мы расказвалі раней: http://maaspb.by/neparyўnaya-suvyaz-vyakoў/

Безумоўна, выступленне пісьменікаў спадабалася і настаўнікам і навучэнцам, бо ў лістападзе гэтага года яны зноў атрымалі запрашэнне на сустрэчу і 29 лістапада маладыя зацікаўленыя слухачы зноў прычакалі пісьменнікаў Міншчыны да сябе ў госці. На гэты раз у зале прысутнічалі першакурснікі, якім у гэтым годзе пашчасціла паступіць у навучальную ўстанову.

З прывітаннем ад Мінскага абласнога аддзялення выступіла яго старшыня Святлана Быкава. Яна рассказала, якія асноўныя літаратурныя падзеі і юбілеі знакамітых беларускіх пісьменнікаў  адзначала ў гэтым годзе наша айчынная літаратурная суполка. Святлана Анатольеўна напомніла прысутным пра 500-годзе беларускага кнігадрукавання, пра юбілеі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка і пра жалобны юбілей Максіма Багдановіча. Напрыканцы яна прачытала шмат сваіх вершаў.

Бажэна Ганушкіна таксама пазнаёміла слухачоў са сваёй творчасцю. Маладая паэтэса з лёгкасцю падабрала «ключык» да  сэрцаў юных навучэнцаў коледжу, прачытаўшы ім шэраг сваіх вершаў.  

Уладзімір Цанунін быў у коледжы вельмі жаданым госцем. Яго трапны гумар, песні пад гітару, асабліва турысцкія, пакарылі моладзь. Паўтары гадзіны сустрэчы прабеглі, як адно імгненне, і, калі падышоў час развітвацца, прыхільнікі таленту вядомага паэта і барда з жалем пакідалі залу, жадаючы яшчэ паслухаць цудоўныя песні таленавітага вілейчаніна.

Пасля сустрэчы кіраўніцтва коледжа шчыра падзякавала выступоўцаў і выказала ўпэўненасць, што гэта сустрэча – не апошняя, што ў наступным годзе яны зноў сустрэнуцца ў сценах навучальнай установы, бо задачы і ў выкладчыкаў, і ў пісьменнікаў аднолькавыя – выхаванне моладзі. 

Прэс-Цэнтр МАА ГА «СПБ»