
18.07.2024 Новости
Госцем дзяцей і выхавацеляў лагера дзённага знаходжання “Рабінзоны” пры Сямёнавіцкай базавай школе Уздзенскага раёна стаў паэт, журналіст Віктар Сабалеўскі.
Тут адпачываюць трыццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з мясцовай і Ліцвянскай базавых школ. Кожны дзень у дзяцей распісаны па хвілінах, і сярод мноства арганізаваных для іх мерапрыемстваў знайшліся час і месца для сустрэчы з літаратарам, членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Адпачывальнікаў вельмі захапілі вершаваныя радкі Віктара Сабалеўскага пра вясковыя краявіды, прынёманскую прыроду, прыгажэйшыя беларускія мясціны. У год святкавання 80-гадовага юбілею вызвалення Беларусі дарэчы прыйшліся творы паэта грамадзянска-патрытычнага гучання, пра любоў да Радзімы. З не меншай цікавасцю слухалі дзеці і дарослыя дасціпныя байкі, гумарэскі, цікавіліся дзе можна набыць падобныя творы. А яшчэ размова ішла пра чысціню мовы ва ўзаемаадносінах.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси