Велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі, прайшоў праз Жабінкаўскі раён


Велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі, прайшоў праз Жабінкаўскі раён

18.07.2024                                                          Новости


13 ліпеня ў Храме-Помніку ў імя Усіх Святых у Мінску завяршыўся велапрабег 25-ці прадстаўнікоў Брэсцкага Свята-Серафімаўскага брацтва. А стартавалап 500-кіламетровая велавандроўка 8 ліпеня ля сцен Брэсцкай крэпасці-герой, і ўжо ў першы дзень свайго шасцідзённага падарожжа ўдзельнікі мерапрыемства наведалі Свята-Пакроўскую царкву горада Жабінкі і Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр у аграгарадку Хмелева.

У цэнтры аграгарадка адбыўся жалобны мітынг, прысвечаным землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іншых перад удзельнікамі велапрабегу выступіў пісьменнік і журналіст, аўтар кнігі “Галавасек” Анатоль Бензярук.

Па даўняй традыцыі пасля памінальнай ліціі ў памяць аб жыхарах Хмелеўскага сельсавета, што склалі свае галовы ў гады лехалецця, і хвіліны маўчання да падножжа помніка землякам былі ўскладзены жывыя кветкі.

Па інфармацыі

Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси