23.07.2024 Новости
У межах святкавання Дня горада Кобрына ў Кобрынскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка «Гэта наша памяць. 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца». Зборнік (выдавец Ніжнік Н. П.) выданы пры падтрымцы Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Ён змяшчае творы шасці кобрынскіх аўтараў, якія з’яўляюцца членамі клуба “ПаэтыКо”, што дзейнічае пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі (кіраўнік клуба – Наталля Ніжнік (Кандрашук)). У новым выданні надрукаваны творы на рускай і беларускай мовах Наталлі Кандрашук, Алены Котавай, Якава Лагвіновіча, Марыны Міхалюк, Надзеі Момлік, Зінаіды Навасад.
Першая частка зборніка – «Ля помнікаў бязлітаснай вайны» – месціць творы, якія з’явіліся пад уплывам сустрэч аўтараў з манументамі і мемарыяльнымі комплексамі Вялікай Айчыннай вайны, як вынік роздумаў аб лёсах спаленых весак Кобрыншчыны. Творы другога раздзела кнігі – «Памяць сэрца» – распавядаюць аб Вялікай Айчыннай вайне праз прызму сям’і і аб героях.
У трэцім раздзеле – «Рэха Вялікай Айчыннай» – сучасныя аўтары дзеляцца з чытачамі сваімі думкамі наконт ваенных часоў.
Падчас прэзентацыі намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Ганна Брынчук павіншавала ўсіх прысутных з Днём горада і 80-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўручыла аўтарам зборнікі з іх творамі, а вакальная група бібліятэкі «Фантазія» аздобіла мерапрыемства сваім выступленнем.
У бліжэйшы час кніга з’явіцца ў бібліятэках горада, раёна і агульнаадукацыйных устаноў, і з творчасцю таленавітых землякоў змогуць пазнаёміцца ўсе аматары сучаснай літаратуры.
Фота Жанны Елізаравай
Па матэрыялах сайта газеты «Кобрынскі веснік»
https://www.vkobrine.by/news/u-mezhakh-svyatkavannya-dnya-gorada-u-kobrynskaj-rajonnaj-bibliyatetsy-adbylasya-prezentatsyya-zbornika-geta-nasha-pamyats-80-goddzyu-vyzvalennya-ad-nyametska-fashystskikh-zakhopnikau-prysvyachaetstsa
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси