
01.07.2024 Новости
У бiблiятэцы-клубе вёскі Карчова адбылося незвычайнае мерапрыемства «У зямельцы гэтай нашы карані», дзе сабралася, нягледзячы на вялiкую жару, шматлiкая сям'я Лопух. Адлiк пайшоў ад Фамы i Барбары, iх пяцярых дзяцей: Грышы, Антона, Зосi, Манi, Ганны ... i вось ужо тэпае маленькiмi ножкамi сёмае пакаленне.Нашчадкi прыехалі з розных куткоў краіны.
Вядучая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кiраўнiк лiтаратурна-музычнай гасцёўнi «Крынiца пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, Раiса Раманчук (Шымко), унучка Антона Фамiча Лопух па мацi, увесь сцэнарый свята вяла вершавана:
Згiнаюць росы быллё да зямлi.
Вясёлка ў кроплях-люстэрках іскрыцца
У зямельцы гэтай мае карані,
Яе красой не магу наталіцца.
Да кожнай галiны, да кожнай сям'і, быў асабісты вершаваны зварот на роднай, беларускай мове i гэта гучала прыгожа i гарманічна:
Як капнуць у даўніну –
Знойдзем тайну не адну.
Што ж, радня, будзем капаць
Радаслоўную шукаць!
Iрына Мiкалаеўна Мазур(Лопух) стварыла плакаты: радаслоўную – дрэва і ўсе пяць галiн на асобных плакатах (вельмi цiкава і прыгожа).
Мерапрыемства адбылося ў вельмi цёплай, сардэчнай, сяброўскай атмасферы. Усе вельмi задаволены сустрэчай.
Таццяна Рачкоўская загадчыца Карчоўскай бiблiятэкi-клуба
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси