“Ракуцёўскае лета ‒ 2024”


“Ракуцёўскае лета ‒ 2024”

30.07.2024                                                          Новости


У фальварку Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна адбылося  чарговае свята паэзіі  і песні, прысвечанае  Максіму Багдановічу. Прайшло яно ўжо 41 раз і было заснавана ў 1983 годзе. Распачынаў гэту  справу  ў той час  першы дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, а цяпер старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Мерапрыемства заўсёды праходзіла пры падтрымцы пісьменніцкага саюза.

У свяце і на гэты раз прыняла  ўдзел вялікая группа пісьменнікаў ‒ прадстаўнікоў Мінскага гарадскога  і Мінскага абласнога аддзяленняў СПБ.

Спачатку ўдзельнікі і госці свята  ўсклалі кветкі на памятныя камяні ў Максімавым садзе. З успамінамі тут выступіў заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі М. П. Пазнякоў, які прыгадаў нямала цікавых фактаў, звязаных з Ракуцёўшчынай, ушанаваннем памяці класіка беларускай літаратуры.

Затым свята  прадоўжылася на пляцоўцы перад філіялам музея.

Безумоўна, пасля ўступнага слова намесніка дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алесі Кузняцовай слова вядучыя прадаставілі ганароваму ўдзельніку, пісьменніку  Міхасю Пазнякову. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі пра свята, прывітаў арганізатараў і ўдзельнікаў ад імя кіраўніцтва СПБ, прачытаў свае вершы, прысвечаныя Беларусі і Максіму Багдановічу. Выступілі  таксама паэты  сталічнага аддзялення СПБ Валянціна Драбышэўская, Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Іна Фралова, а таксама прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ пад кіраўніцтвам Леаніда Крываноса і Рагнеда Малахоўскага.

На свяце была разгорана выстаўка кніг  выдавецкага дома “Звязда”, дзе на аўтограф-сесіі госці змаглі набыць кнігі прысутных  пісьменнікаў, атрымаць аўтограф, паразмаўляць і сфатаграфавацца з імі.

 

Павел Кузьміч

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси