Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемства


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемства

16.01.2018                             Новости


17 студзеня  у літаратурны клуб “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы №22 (вул. Яна Чачота, 23) на паэтычна-музычную імпрэзу “Высокае слова паэта”. Пачатак а 16-й гадзіне.

17 студзеня на пасяджэнне студыі юных літаратараў “Малінаўскія галасы” пры дзіцячай бібліятэцы №15 (вул. Слабадская, 27). Пачатак а 16-й гадзіне.

18 студзеня у паэтычны клуб “Парнас” пры публічнай бібліятэцы №5 (вул. Казлова, 2) на паэтычна-музычную імпрэзу “Я ў маленстве любіў завіруху…” Пачатак а 17.30. 

18 студзеня на прэзентацыю альманаха “Армія і культура”, якая пройдзе ў бібліятэцы Цэнтральнага Дома афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3). Пачатак а 16-й гадзіне.

19 студзеня на пасяджэнне студыі мастацкага чытання “Вобраз” пры СШ №23 (вул. П. Панчанкі, 56). Пачатак а 14-й гадзіне.

19 студзеня на прэзентацыю кнігі Кацярыны Стройлавай “Палитра жизни”, якая пройдзе ў публічнай бібліятэцы №21 (вул. Слабадская, 63). Пачатак а 16-й гадзіне. 

19 студзеня на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міхасём Пазняковым, якая пройдзе ў гімназіі №6 г. Маладзечна. Пачатак а 12-й гадзіне.

22 студзеня на творчую сустрэчу з галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”, пісьменніцай Аленай Мальчэўскай, якая адбудзецца ў Мінскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Лідар” (п. Ждановічы). Пачатак а 15-й гадзіне.

23 студзеня на творчую сустрэчу з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя ў дзіцячую бібліятэку №15 (вул. Слабадская, 27). Пачатак а 13-й гадзіне.

24 студзеня у літаратурны клуб “Парнас” пры публічнай бібліятэцы №5 на творчую сустрэчу з паэтэсай Кацярынай Стройлавай. Пачатак а 14-й гадзіне.

24 студзеня у Дом літаратара (вялікая зала) на юбілейны творчы вечар пісьменніка Міколы Чарняўскага “Грэцца тым, што роднае, сваё…” Пачатак а 15-й гадзіне.

25 студзеня у Дом дружбы (вул. Захарава, 28) на прэзентацыю зборніка вершаў “Связующее слово” з удзелам паэтаў Беларусі, Расіі, Літвы, Ізраіля. Пачатак а 17-й гадзіне.

26 студзеня на творчую сустрэчу з пісьменнікам Анатолем Зэкавым, якая пройдзе ў Доме культуры г.п. Васілевічы Рэчыцкага раёна. Пачатак а 14-й гадзіне.

26 студзеня на творчую сустрэчу з паэтам, кампазітарам і спеваком Дзмітрыем Пятровічам, прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага. Імпрэза адбудзецца ў публічнай бібліятэцы №1 імя Л. Талстога (вул. Маскоўская, 18). Пачатак а 14.45.

26 студзеня на прэзентацыю 8-мітомнага збору твораў пісьменніка Сяргея Давідовіча, якая адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 15). Пачатак а 17-й гадзіне.