Віншаванне члену Прэзідыума СПБ, пісьменніку Уладзіміру Гніламёдаву з 80-гадовым юбілеем


Віншаванне члену Прэзідыума СПБ, пісьменніку Уладзіміру Гніламёдаву з 80-гадовым юбілеем

26.12.2017                             Новости


Саюз пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуе Вас, слыннага сына зямлі беларускай, Акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, празаіка, літаратуразнаўцу, чые творы ўпрыгожваюць ніву роднай літаратуры, з 80-гадовым юбілеем.

Зроблена Вамі багата, і зробленае застаецца ў гісторыі літаратуры, чым мы ўсе ганарымся. Ваша памяркоўнасць, грунтоўнасць падыхода да тэорыі і практыкі літаратурных працэсаў служаць добрым прыкладам для моладзі.

Доўгіх Вам гадоў жыцця, творчага плёну, дабрабыту і радасці штодзённай!

Прэзідыум СПБ