25.11.2024 Новости
Чарговы ліст да Дзеда Мароза склалі вучні 5 класа СШ № 20. Разам з пісьменніцай чытачы паразважалі, якія навагоднія пажаданні самыя каштоўныя і якое яно – сапраўднае шчасце! Праз учынкі герояў кнігі Таццяны Дземідовіч “СНежным годам” дзеці прыйшлі да высновы, што самае галоўнае ў жыцці – гэта любоў і павага да родных і блізкіх, а уменне дапамагчы тым, хто слабейшы, клопат аб братах нашых меншых робяць кожнага чалавека моцным.
Школьнікі з захапленнем паўдзельнічалі ў рухомых гульнях, прымерылі касцюм Дзеда Мароза, зазірнулі ў яго вялізны мяшок з цудамі, запалілі чароўныя ліхтарыкі.
Вельмі прыемна, што дзеці ведаюць герояў сучасных беларускіх кніг, дзіцячых аўтараў, яны – частыя госці кніжных прэзентацый. Вялікі дзякуй настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ № 20 Кацярыне Меліхавай – вядомаму блогеру, якая расказвае пра школу з пазітывам, далучае дзяцей да чытання і праводзіць шэраг цікавых мерапрыемстваў духоўна-патрыятычнай накіраванасці.
Напрыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси