Гонар зямлі берасцейскай


Гонар зямлі берасцейскай

27.11.2024                                                          Новости


На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна адбыліся «павольныя чытанні». Удзельнікі краязнаўчага аматарскага аб’яднання «Берасцейцы» чыталі ўрывак з рамана Уладзіміра Гніламёдава «Вяртанне». Твор беларускага літаратуразнаўцы выбраны не выпадкова. Уладзімір Васільевіч – ураджэнец Камянецкага раёна, выпускнік Брэсцкага педагагічнага універсітэта імя А. С. Пушкіна. Мадэратарам «павольных чытанняў» выступіла старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. З біяграфіяй пісьменніка-прафесара прысутных пазнаёміў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Уладзімір Сенькавец. Уладзімір Адамавіч доўгі час быў выкладчыкам і дэканам філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна. Два Уладзіміры, Гніламёдаў і Сенькавец, сябравалі і цесна супрацоўнічалі. Уладзімір Сенькавец распавёў цікавыя факты з жыцця акадэміка Гніламёдава, успомніў цікавыя факты з яго творчага лёсу, паказаў відэафільм з фотаздымкамі з асабістага архіва.  Прысутныя па чарзе прачыталі ўслых першую частку рамана «Вяртанне», выказалі свае меркаванні наконт літаратурных асаблівасцяў тэксту, падзяліліся думкамі і ўспамінамі жыцця сваіх родных пра час, апісаны ў рамане.

 Па інфармацыі Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси