27.11.2024 Новости
У Столінскім гарадскім Доме культуры адбыўся І раённы вакальны фестываль-конкурс сярод ветэранаў працы «З песняй па жыцці», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкі захопнікаў. Сярод арганізатараў – раённы савет ветэранаў, Столінскі райвыканкам, раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і і індывідуальны прадпрымальнік Аляксей Царык.
А сярод удзельнікаў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, ганчар, мастак, педагог з вёскі Гарадная Столінскага раёна Васіль Казачок. Здзіўляючы шматграннасцю сваіх талентаў, пісьменнік выканаў песню «Жураўлі» на беларускай мове ў аўтарскім перакладзе.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси