29.11.2024 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, загадчык аддзела абслугоўвання Брэсцкай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна сустрэлася з працоўным калектывам дзіцячага садка №56 Брэста. Ірына Сцяпанаўна зрабіла агляд кніжных навінак пісьменнікаў Брэстчыны і пазнаёміла са сваёй творчасцю – першай аўтарскай кнігай эсэ «Мимолётности». Замалёўкі аб цікавых вандроўках, жыццёвыя ўражанні і развагі пра розныя падзеі леглі ў аснову празаічнага аўтарскага зборніка і знайшлі жывы водгук у чытачоў. Кніга Ірыны Фаміной прасякнута жыццялюбствам, збіраючы дробязныя задавальненні, пісьменніца паказвае, якім розным можа быць шчасце і як навучыцца лавіць яго гарачыя промні.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси