
08.12.2024 Новые книги
На жаль Віктар Іванавіч сышоў з жыцця 22 лістапада бягучага года, але ён паспеў пабачыць сігнальны экзэмпляр кнігі.
Віктар Іванавіч Арцем’еў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. За сваё вялікае жыццё і багатую творчую дзейнасць стаў аўтарам шматлікіх артыкулаў і кніг, прысвечаных землякам і родным мясцінам на Шклоўшчыне, горкім падзеям Вялікай Айчыннай вайны, праблемным пытанням жыцця. Вялікі пласт літаратурнай дзейнасці В.І.Арцем’ева прысвечаны даследванню жыцця і творчасці паэта і журналіста Аляксеяя Пысіна, з якім ён сябраваў больш за чвэрць стагоддзя.
У кнізе чытач знойдзе артыкулы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці В.І.Арцем’ева, водгукі і рэцэнзіі калег і літаратурных крытыкаў, а таксама паэтычныя прысвячэнні пісьменніку.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси