Берасцейскія краявіды


Берасцейскія краявіды

09.12.2024                                                          Новости


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік Ірына Фаміна арганізавала і правяла адкрыццё выставы жывапісу «Нашы краявіды» ў «Арт-прасторы» Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, прысвечанай 85-годдзю стварэння Брэсцкай вобласці.


У экспазіцыю ўвайшло больш за 25 карцін студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Куратары выставы – выкладчыкі ўніверсітэта Марчук Валерый Іванавіч і Марчук Марына Уладзіміраўна.


Брэсцкія дворыкі, архiтэктура, храмы, капліцы, палацы, прырода беларускага Палесся выкананы ў тэхніцы алейнага жывапісу падчас краязнаўчых пленэраў, арганізаваных творчай майстэрняй выяўленчага мастацтва «Повязь».


На вернісажы прачыталі свае вершы маладыя паэтэсы, яркія паэтычныя зорачкі Брэстчыны, выпускніцы філалагічнага факультэта ўніверсітэта Марыя Наумчык, Валянціна Вандзіч, Кацярына Мізерыя. Сваімі ўражаннямі з мастакамі падзялілася старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси