Дыялог пісьменнікаў і педагогаў


Дыялог пісьменнікаў і педагогаў

10.12.2024                                                          Новости


Па ініцыятыве кандыдата філалагічных навук, літаратуразнаўцы Уладзіміра Сенькаўца ў  Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася сустрэча настаўнікаў з пісьменнікамі Брэстчыны Таццянай Дземідовіч,  Зінаідай Дудзюк, Анатолем Брытуном, Настассяй Смілінай.

Зінаіда Дудзюк распавяла пра карпатлівую працу і глыбокае вывучэнне архіўных крыніц па зборы матэрыялаў для гістарычных раманаў, уменне працаваць у розных жанрах, і свае кнігі, якія пабачылі свет сёлета – раман «Сыны Рарога» і зборнік вершаў «Пуцявіна».

Настасся Сміліна, рускамоўная паэтэса, па адукацыі псіхолаг, падзялілася сакрэтам, як вырастаюць вершы з жыццёвых уражанняў. Яна ўпэўнена, што свае пачуцці небоходна песціць і берагчы, а прадстаўлены на сустрэчы зборнік «Круговорот надежды и мечты»  прыгожа назвала спробай уявіць паспяванне душы ў пачуцці.

Аўтар прыгодніцкіх твораў «Сяліба», «Пах мускусу», «Трылогія прыгод тысячагоддзя» Анатоль Брытун захапіў сваімі пушчанскімі аповядамі, якія леглі аснову твораў і заінтрыгаваў сюжэтам дэтэктыўнай кнігі, над якой працуе зараз.

 Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч расказала пра дзейнасць творчай суполкі, дасягненні і планы і, як аўтар дзіцячых кніг, паразважала над тым,  як знайсці ключык да дзіцячых сэрцаў, зацікавіць чытаннем.

 Напрыканцы сустрэчы пісьменнікі наведалі музей гісторыі развіцця адукацыі Брэстчыны.

 

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси