
11.12.2024 Новости
У Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Брэсце адбыліся Дастоеўскія чытанні – 2024, у якіх прыняла ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч.
Сустрэча была падрыхтавана Асацыяцыяй настаўнікаў Брэсцкага аддзялення РГА «Рускае таварыства» сумесна з педагогамі і вучнямі з 25,3 5 і 37-х школ Брэста. Род Дастаеўскіх ідзе з мястэчка Дастоева – зараз гэта аграгарадок у Іванаўскім раёне. Літаратурна-краязнаўчы музей у Дастоева не раз наведвалі пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ – Анатоль Крэйдзіч, Любоў Красеўская, Таццяна Шульга… Сярод прадстаўленых экспанатаў пачэснае месца займаюць і стэнды з творамі землякоў-сучаснікаў.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси