
11.12.2024 Новости
17 снежня — на творчую сустрэчу Тамары Кавальчук «Выхаванне праз літаратурныя вобразы» з вучнямі 6-9 класаў Капішчанскай СШ №1 і СШ №2 Мінскага раёна. Пачатак у 13:00.
17 снежня — на пасяджэнне клуба творчых жанчын “Спадарыня” у публічную бібліятэку № 5 (вул. Казлова,2) “Новы год нашага дзяцінства”. Пачатак у 16:30.
17 снежня — на пасяджэнне літаратурнай гасцёўні "Аўтограф" (вул. Карбышава, 42) . Пачатак 17:30.
18 снежня — у Мінскі гарадскі тэатр паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16) на паэтычна-музычную імпрэзу “Як зорачка высокая…” Песні кампазітара Сяргея Краўца на вершы беларускіх і рускіх паэтаў спяваюць Сяргей Кравец і Іна Кравец. Пачатак у 17:30.
20 снежня — у літаратурнае аб’яднанне “Шчырасць” пры бібліятэцы №22 (вул. Я. Чачота, 23) на творчую сустрэчу з паэтам Аляксандрам Марозавым. Пачатак у 16:00.
Старшыня МГА СПБ М. П. Пазнякоў
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси