
13.12.2024 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вера Вакула сустрэлася з навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання ў філіяле №14 «Юнацтва» імя Ул. Калесніка Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.
Вера Міхайлаўна нарадзілася ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1974 годзе скончыла тэхнічнае аддзяленне бібліятэчнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
Да выхаду на пенсію яна працавала вядучым бібліёграфам у бібліятэцы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, таму ведае, наколькі фізікі тонка адчуваюць лірыку. Вера Вакула – аўтар слоў і мелодыі афіцыйнага гімна Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Работа з моладдзю заўсёды натхняла паэта. У 2015 годзе пабачыла свет кніга Веры Вакулы «Рябина под снегом», якую сама аўтар назвала кнігай-лёсам, развагамі пра дыялектыку душы і пра яе цярністы шлях да мудрасці праз гаркату страт і смутку да ўсвядомленай веры ў дабрыню і справядлівасць.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси