Паміж жыццём і смерцю.


Паміж жыццём і смерцю.

13.12.2024                                                          Новости


У Віцебскай бібліятэцы імя Еўдакіі Лось прайшоў урок памяці ахвяраў злачынства генацыду для навучэнцаў 9А класа гімназіі № 4 імя М.Дзянісенка.

Загадчык бібліятэкі Ганна Шашуткіна расказала, што Канвенцыя, прынятая 9 снежня 1948 года Генеральнай Асамблеяй ААН, стала першай дамовай па правах чалавека і абаронай ад злачынстваў генацыду. Усе краіны-ўдзельніцы пацвердзілі адказнасць за папярэджанне і спыненне дзеянняў, накіраваных на знішчэнне якой-небудзь нацыянальнай, этнічнай ці рэлігійнай групы.

Беларусь прайшла праз цяжкія выпрабаванні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх саўдзельнікамі была знішчана трэць насельніцтва рэспублікі. Генпракуратура РБ працягвае расследаванне крымінальнай справы па факце злачынства генацыду супраць беларусаў.

Для будучыні Беларусі вельмі важна выхаваць маладое пакаленне, якое разумее значнасць гістарычных урокаў і ўсведамляе сучасныя тэндэнцыі ў развіцці сваёй краіны.

Перад дзевяцікласнікамі выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка Алена Федяева. Літаратура ва ўсе часы была адным са спосабаў дагрукацца да розумаў і сэрцаў. Праз паэзію чалавек узбагачае сваю душу. Творчасць Алены Сяргееўны дазваляе размаўляць з аўдыторыяй на розныя тэмы. Яны датычацца вельмі важных рэчаў, якія цікавыя людзям рознага ўзросту, у тым ліку і падлеткам. Каханне, шчасце, разважанні аб жыцці, мары аб будучыні. І сярод гэтых хвалюючых напрамкаў вершы аб роднай Беларусі, усвядомленыя, шчырыя, праніклівыя.  Пранізлівы, напоўнены болем твор "Хатынь".

Пасля заканчэння было традыцыйнае фота на памяць… А яшчэ словы падзякі паэтцы ад удзельнікаў сустрэчы.

 

Ганна Шашуткіна,

загадчык бібліятэкі імя Е.Лось г.Віцебска

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси