
13.12.2024 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок сустрэўся з вучнямі гімназіі №1 Пінска. У ходзе мерапрыемства пазнаёміў з працай Цэнтра ганчарства в. Гарадная Столінскага раёна, даў майстар-клас па ганчарству і прачытаў свае вершы са зборніка «Я веру», захапіўшы прысутных таямніцамі перадсвяточных снежаньскіх дзён, прыемнымі клопатамі першага месяца зімы, казачнымі эцюдамі.
Васіль Казачок
Светлы ранак
Сонечнае вока
Шле зямлі прамень –
Ранішняга змроку
Адыходзіць цень.
Светла-шэры іней
Пагубляў мароз.
Ціхі ранак стыне
У святле бяроз.
Часам заінелы
Сук аброніць хруст.
Пад вуаллю белай
Спачывае куст.
Казачнае царства
Срэбранай цішы.
Снегу ваадарства –
Супакой душы.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси