
15.12.2024 Новости
У Наваполацкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Уладзіміра Маякоўскага адбылася літаратурная сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Загурскай, На сустрэчу, якая насіла назву “Шчыруе душа”, былі запрошаны навучэнцы гімназіі № 1 г. Наваполацка. Прыйшлі і сябры па творчасці.
Вядучай на вечары была бібліятэкар Русакова Надзея Мікалаеўна, а арганізавала сустрэчу метадыст бібліятэкі Наважылава Людміла Міхайлаўна.
Гучалі ў асноўным вершы з новай кнігі Галіны Загурскай “Санеты”, якія чытала сама паэтка і сябра народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне” Ірына Еўдакімовіч. Адбыўся добры кантакт з прысутнымі. Аб гэтым сведчыла тая ўвага, з якой слухаліся вершы і рэакцыя на іх. Вельмі ўзрушанай была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Малашэнка Кацярына Вітальеўна, аб чым яна шчыра выказалася пры заканчэнні сустрэчы.
Хораша прагучалі песні на вершы паэткі, якія сачыніла і выканала Людміла Фёдарава.
Узрушылі ўсіх песні, складзеныя на вершы паэткі кампазітарам Раісай Клімуш, якія прагучалі ў запісе.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси