Святлана Сцепанчук сустрэлася з івацэвіцкімі школьнікамі


Святлана Сцепанчук сустрэлася з івацэвіцкімі школьнікамі

15.12.2024                                                          Новости


11 снежня  у ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы імя М. М. Мультана» адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Сцепанчук. Пісьменніца прадставіла рабятам зборнік «Ручайкі», складальнікам якога з’яўляецца, прачытала свае вершы.

Праз сваю творчасць Святлана Сцепанчук адкрывае чытачам цудоўныя карціны родна прыроды, яна горача любіць «блакітнавокі край»,  з рэальнага жыцця чэрпае цудоўныя вобразы. Хвалююць паэта тэмы сяброўства, павагі да бацькоў, родных, людзей.

Сустрэча з пісьменнікам – гэта захапляльны вопыт, магчымасць пазнаёміцца ​​з новымі кнігамі і героямі, даведацца больш пра творчую прафесію, а таксама паўдзельнічаць у цікавым абмеркаванні літаратуры, асабліва калі пісьменнік – наш зямляк, - падзяліліся ўражанннямі ад мерапрыемства вучні і супрацоўнікі школьнай бібліятэкі.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси