
15.12.2024 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Таццяна Юр’еўна Шульга разам з мужам, старшынёй Брэсцкага абласнога аб’яднання «Доблесть и честь», ветэранам ракетных войск стратэгічнага прызначэння , падпалкоўнікам у адстаўцы Іванам Мікалаевічам Шульгой, наведала СШ №35 Брэста.
Сустрэча была прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці паэтаў і празаікаў. На сустрэчы ўзгадалі творчасць пісьменнікаў-франтавікоў, стагоддзе з дня нараджэння якіх адзначалі сёлета – Юліі Друнінай, Барыса Васільева, Булата Акуджавы, Васіля Быкава. Тэма подзвігу савецкага народа ў барацьбе супраць фашызму займае значнае месца і ў творчасці сучасных паэтаў.
Таццяна Юр’еўна пранікнёна прачытала свае вершы, прысвечаныя героям Вялікай Айчыннай вайны.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюзі пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси