Народнаму паэту Беларусі Уладзіміру Карызну


Народнаму паэту Беларусі Уладзіміру Карызну

16.12.2024                                                          Новости


Міхась Пазнякоў

 

 

Вітае і славіць Айчына

Вялікага майстра пяра,

Руплівага вернага сына

Карызну — свайго песняра.

 

Магутнаю песняю шчырай

Шмат год ён гартуе людзей,

Вячыстаю, звонкаю лірай

Мацуе краіну штодзень.

 

Любоўю агністаю свеціць,

Натхняе да ясных вышынь.

Дарослыя, моладзь і дзеці

Удзячны яму ад душы.

 

Пашанай высокай, вялізнай

Крыляе на ўвесь белы свет:

— Віват, УЛАДЗІМІР КАРЫЗНА!

Віват, наш НАРОДНЫ ПАЭТ!

 

12.12.2024 г.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси