Гродзенскія пісьменнікі выступілі ў паэтычнай гасцёўні медуніверсітэта


Гродзенскія пісьменнікі выступілі ў паэтычнай гасцёўні медуніверсітэта

17.12.2024                                                          Новости


Члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Апанасевіч, Аліна Сабуць і Людміла Шаўчэнка па запрашэнні выступілі ў паэтычнай гасцёўні “Я і паэзіЯ” Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (медыка-псіхалагічны факультэт). Пісьменнікі шчыра падзяліліся з будучымі медыкамі сваімі творчымі пошукамі і знаходкамі, кнігамі-навінкамі, а таксама музычнымі падарункамі, якія прынеслі асаблівую асалоду слухачам.

 

 

Аліна Сабуць прэзентавала свае дзве манаграфіі “Літаратурныя дыялогі…” (2022), ““Наперад ісці чалавеку гуманнаму…”: беларуская мастацкая публіцыстыка ХХ-ХХІ стагоддзяў” (2023), распавяла пра мастацкую прыроду літаратурнай творчасці, місію літаратуры служыць увасабленню Чалавека Гуманнага, пашчыравала далікатнымі “пейзажамі душы” лірычнай гераіні сваіх вершаў, а таксама запрасіла студэнтаў-медыкаў да супрацоўніцтва з Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ.

 

 

Людміла Шаўчэнка прадставіла сваю новую кнігу паэзіі “Откровение” (2024), падарыла аўдыторыі захапляльна прыгожыя вершы рознай тэматыкі: патрыятычнай і філасофскай, любоўнай і пейзажнай.

 

 

Анатоля Апанасевіча ўдзячная аўдыторыя доўга не адпускала: даспадобы прыйшлося шыкоўнае музычнае выкананне песень нашага калегі, вершы медытатыўна-філасофскай чароўнай лірыкі, а таксама верш-прысвячэнне “людзям у белых халатах” – будучым медыкам, прызванне якіх таксама, як і прызванне кожнага пісьменніка, надзвычай ГУМАННАЕ.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси