У Райскім садзе і ў жыцці…


У Райскім садзе і ў жыцці…

17.12.2024                                                          Новости


Пад такой назвай 13 снежня, у дзень нараджэння Міколы Маляўкі адбыўся вечар памяці гэтага выдатнага пісьменніка.

Землякі, блізкія, былыя калегі, пісьменнікі-Коласаўцы і тыя, хто высока ставіць паэтычнае слова Міколы Маляўкі сабраліся ў вялікай зале Цэнтральнай сталічнай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Шчыра, шчымліва гучала творчасць Міколы Маляўкі ў выкананні паэтычнага тэатра «Рытмы сэрца» і маленькіх чытальнікаў Елісея Удавічэнкі і Мечыслава Лайшы.

Падзяліліся ўспамінамі пра ўзаемастасункі, сяброўскую падтрымку пісьменнікі Мікола Чарняўскі, Ніна Галіноўская, Зміцер Дземідовіч, Алесь Камароўскі, Яўген Хвалей, Уладзімір Ліпскі, Васіль Шырко, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Мазго, Вольга Норына. 

Аздобілі лірычнымі творамі мерпрыемства ансамбль цымбалістаў «Разынкі»  музычнай школы №3 імя Ф. Шапэна, а таксама кіраўнік і саліст ансамбля «Свята» Вячаслаў Статкевіч.

Падрыхтавала і правяла літаратурна-музычнае мерапрыества супрацоўнік МГА СПБ, паэтэса Іна Мікалаеўна Фралова.

 

Яўгенія Жолуд

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси