
18.12.2024 Новости
У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Мінску адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка сталічнага аддзялення СПБ "Пад зоркай Перамогі". Выпуск яго быў прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944г.). Укладальнікамі выдання выступілі пісьменнікі — старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў і Тамара Кавальчук. Яго склалі творы 23 сучасных паэтаў, празаікаў і публіцыстаў.
У прэзентацыі, якую і правялі ўкладальнікі зборніка, прынялі таксама ўдзел члены сталічнай пісьменніцкай арганізацыі Людміла Воранава, Фёдар Баравой, Іна Фралова, Міхаіл Нікіцін, Дар"я Лёсава. Вершы Таццяны Купрыянец прадэкламавала артыстка Вольга Багушыньска. Сваімі ўражаннямі пра падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны падзяліўся малалетні вязень Канстанцін Маркавіч Хацкевіч.
Прагучалі таксама і папулярныя песні ў выкананні салісткі народнага ансамбля "Берагі" Жанны Швец.
Удзельнікаў вечарыны прывітаў з экрана член Саюза расійскіх пісьменнікаў, старшыня Саюза пісьменнікаў "Воінская садружнасць" (г. Ліпецк), сааўтар зборніка Валянцін Баюканскі.
Павел Кузьміч.
Фота аўтара.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси