
18.12.2024 Новости
У Полацкай бібліятэцы імя Алеся Савіцкага адбыўся творчы вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіны Загурскай “Прага жыцця”. На вечар прыйшлі шчырыя прыхільнікі паэзіі і сябры па творчасці.
Хораша ўспрымаліся вершы з новай кнігі Галіны Загурскай “Санеты”, якія прагучалі ў выкананні самой паэткі і сябра народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне” Ірыны Еўдакімовіч.
Людміла Фёдарава выканала некалькі добрых песен на вершы Галіны Загурскай.
Песня “Без цябе, матуля”, якую сачыніў і запісаў бард Васіль Граноўскі, расчуліла прысутных да слёз. Яны дзякавалі Галіне за цеплыню і шчырасць.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси