
19.12.2024 Новости
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч прыняла ўдзел у круглым стале на тэму «25 гадоў Саюзнай дзяржаве Расіі і Беларусі. Задачы. Вынікі. Перспектыва», які адбыўся ў Рускім доме ў Брэсце.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Брэсцкае аддзяленне РАА «Рускае таварыства» пры актыўным удзеле прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў. У працы круглага стала таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Сочынскай абшчыны «Белорусы Сочи» , грузінскай – «Иверия», таварыства немцаў у Сочы, з Масквы выйшаў на сувязь кандыдат навук, дацэнт МГІМО, дырэктар Інстытута сацыяльнай памяці Акадэміі ваенных навук РФ Аляксандр Ужанаў.
Таццяна Дземідовіч распавяла пра сумесныя літаратурна-выдавецкія праекты, творчыя кантакты пісьменнікаў Брэстчыны з расійскімі літаратарамі, рэгіяанальнымі аддзяленнямі Саюза пісьменнікаў Расіі.
Вынікам дыскусіі стала дамоўнленасць аб рэгулярных сустрэчах, а наступны круглы стол вырашылі прымеркаваць да да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, і правесці ў красавіку 2025 года.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси