
22.12.2024 Новости
Чалавек вучыцца, чалавек працуе, чалавек адпачывае і адчувае сябе шчаслівым. Але нечакана яму чамусьці становіцца мала звычайнай гутаркі па душах, простых і зразумелых слоў, кароткіх, няхітрых фраз.
Узнікае патрэбнасць ў чымсьці нязведаным і высокім, у чымсьці арыгінальным і эксклюзіўным. Ён раптам нечакана для сябе і навакольных пачынае пісаць, складаць, тварыць. Мабыць, так прадпісана звыш, інакш чым яшчэ можна растлумачыць раптоўныя метамарфозы?
Пісьменнік — гэта не проста чалавек, які ўмее складаць прыгожыя гісторыі. Гэта чалавек, які ўмее бачыць свет па-асабліваму, знаходзіць прыгажосць у штодзённым і прымушаць нас задумацца над важнымі пытаннямі…
У бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы прайшла творчая сустрэча навучэнцаў 10-ых класаў ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1» з членам Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Уладзіміраўнай Кісель. Алена Кісель працуе ў жанры эпічнага, прыгодніцкага, гумарыстычнага фэнтэзі. Піша таксама вершы, гумарыстычныя пераказы. Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу.
Алена Уладзіміраўна змагла перадаць атмасферу і настрой кожнага свайго твора.
Дзесяцікласнікі актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу з пісьменніцай, задавалі пытанні, якія іх цікавілі. Таксама Алена Уладзіміраўна расказала пра свой творчы шлях, пра тое, якія ідэі і натхненне ляжаць у аснове яе твораў, пра сваё стаўленне да пісьменніцкай працы, людзей, якія натхняюць яе.Такія творчыя сустрэчы нагадваюць аб важнасці чытання літаратуры ў нашым жыцці. Яны паказваюць, што кнігі здольныя аб’ядноўваць людзей. Напрыканцы мерапрыемства Алена Кісель прэзентавала бібліятэцы сваю кнігу «Пяць жыццяў».
Источник: https://gb9.csgpb.by/2024/12/19/tvorchaya-sustrecha-ad-klasiki-da-suchasnaj-litaratury/#more-8008
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси