
23.12.2024 Новости
Свята “Дванаццаць слаўных скарбаў” адбылося ў брэсцкім музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” і стала адным з завяршальных этапаў штогадовага праекта Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Жывапіс. Музыка. Літаратура”.
Дванаццаць слаўных скарбаў – дванаццаць каляндарных месяцаў, якія былі напоўнены незабыўнымі момантамі творчага жыцця. Напачатку мерапрыемства ўзнёслы настрой стварылі юныя піяністы, навучэнцы музычнай школы №1 Брэста Кацярына Лук’янчук і Аляксандр Рудлеўскі. Падчас сустрэчы пісьменнікі пазнаёміліся з выставай графічных прац баранавіцкай мастачкі Валянціны Цехановіч. Са сваёй своеасаблівай творчай справаздачай выступілі паэты Таццяна Шульга, Настасся Сміліна, Вера Вакула. Пра яркія асабістыя падзеі мінулага года – перамогі ў конкурсах, паездкі па літаратурных мясцінах і кніжныя набыткі – расказалі Зінаіда Дудзюк, Ірына Морых, Ірына Фаміна, Наталля Кандрашук. Завітала на імпрэзу дзіцячая пісьменніца, пераможца сёлетняга літаратурнага конкурсу “LitUP”, вынікі якога былі падведзены на Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы, Наталля Андрасюк. У хуткім часе ў выдавецтве “Беларусь” пабачыць свет яе першая кніга “Незвычайныя прыгоды Гавара і Кундоса” А паэтычную эстафету старэйшага пісьменніка Брэсцкай абласной суполкі Георгія Тамашэвіча падхапілі маладая паэты, выпускнікі філалагічная факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.Пушкіна Валянціна Вандзіч, Давід Мохар, Кацярына Мізерыя, Марыя Наумчык, прыемна здзівіўшыя прысутных сваім літаратурным майстэрствам.
Яшчэ адным прыгожым лірычным падарункам сталі вершавана-музычныя аўтарскія кампазіцыі і песні творчага дуэта Алесі Барысюк і барда Эдуарда Пішчыка.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси