Як зорачка высокая...


Як зорачка высокая...

24.12.2024                                                          Новости


Пад такой назвай прайшла ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы паэтычна- музычная імпрэза.  Гэтым разам тут гучалі песні кампазітара Сяргея Краўца, напісаныя ім на вершы беларускіх паэтаў Анатоля Аўруціна, Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Валянціны Паліканінай, Алы Ткачэнка і на вершы рускіх паэтаў Аляксандра Блока і Ларысы Рубальскай. Іх выканалі сам Сяргей Кравец і яго муза Іна Кравец. Ім акампаніравалі Аліна Лазарэнка, Данііл Лазарэнка (раяль), а таксама Яраслаў Лазарэнка (баян). Выступілі са сваімі вершамі таксама і паэты Навум Гальпяровіч, Міхась Пазнякоў і Валянціна Паліканіна. Адкрыў імпрэзу уступным словам і правёў яе старшыня МГА СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў.

Мерапрыемства было  прысвечана надыходзячаму новаму 2025 году.

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси