
27.12.2024 Новости
19-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Абласнога аб’яднання “Слова” пры аддзяленні СПБ, які прайшоў 26 студзеня ў аддзеле літаратуры па мастацтву і пры падтрымцы абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна, пачаўся з інфармацыйнага паведамлення “Беларусь – краіна міру і згоды”, прысвечанага ходу электаральнай кампаніі.
Яго агучыў ініцыятар і арганізатар дадзенага абласнога форуму – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”- кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” Уладзімір Гаўрыловіч.
У прыватнасці, парламентарый і творца падкрэсліў, што нялёгкая гісторыя Беларусі назаўжды запраграмавала народы, якія насяляюць яе, выключна на мірнае суіснаванне.
“Беларусы, рускія, яўрэі, палякі, татары і прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцяў заўсёды жылі ў міры і згодзе, а пра людзей у краіне мяркуюць не па нацыянальнай прыналежнасці або рэлігійных перакананнях, а выключна на падставе іх прафесійных і, галоўнае, чалавечых якасцяў...”, адзначыў У.М. Гаўрыловіч.
Гэтаксама ў цэнтры ўвагі удзельнікаў семінару, прысвечанага Году якасці, былі вынікі працы беларускага парламента за 9 месяцаў 2024 года, а таксама парламентарый паведаміў пра дзейнасць рабочай групы Парламента па справах беларусаў замежжа.
У рубрыцы “Мясцовыя літаратурныя аб’яднанні” гэтым разам аналізавалася творчая дзейнасць членаў мазырскага аматарскага аб’яднання “Пегас”. Рэцэнзентам паэтычных твораў палешукоў выступіў ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік семінара паэзіі Міхась Болсун.
Быў адзначаны творчы патэнцыял многіх мазыран, якія імкнуцца ствараць вершы пра Радзіму і родны кут, нашу прыгожую прыроду і традыцыі, парадавала, што творцы-пачаткоўцы заклікаюць не забываць подзвіг дзядоў і прадзедаў, здзейснены ў гады ваеннага ліхалецця 1941-1945 гадоў, не адмаўляцца ад веры і традыцый народа. Але ж многім з іх бракуе ведаў законаў паэтычнага вершаскладання. Што ж, трэба вучыцца.
Далей два грунтоўныя паведамленні зрабіў кіраўнік семінара прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Алег Ананнеў.
Найперш, ён агучыў уласны водгук на кнігу нараўлянскага краязнаўцы Аляксея Сазанчука “Аб Горватах і іх маёнтках на Гомельшчыне”.
Так, была падкрэслена значнасць і сур’ёзнасць пачатку краязнаўчай працы, бо сабраны аўтарам матэрыял пабудаваны на мясцовай гісторыі палескай глыбінкі. А гэта яшчэ і вельмі цікава ведаць тое, што было ў мінулых вяках. Разам з тым, выступоўцам звярталася ўвага і на асобныя хібы, якія аўтару можна было б пазбегнуць пры магчымым супрацоўніцтве з прафесіяналамі-навукоўцамі ў час яе падрыхтоўкі.
Выступоўцам агучаны станоўчыя водгукі на чарговы нумар альманаха аматарскага літаратурнага аб’яднання “Новая Беліца”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удзельнікі семінара падвялі вынікі Года якасці, а таксама абмеркавалі план пастаянна дзеючага абласнога семінара на 2025 год.
Чарговая творчая сустрэча зацікаўленых у папулярызацыі якаснай беларускай літаратуры запланавана на люты наступнага года.
МІКАЛАЙ ІГНАТОВІЧ
На здымках: у час семінара
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси