Сустрэча Васіля Казачка з вучнямі Стружскай СШ


Сустрэча Васіля Казачка з вучнямі Стружскай СШ

29.12.2024                                                          Новости


Дванаццаць месяцаў – дванацаць моўных скарбаў.
І кожны на свае багаты фарбы.

А каб зырчэў вясёлкава ўвесь год,

Іх зберажэм. І зберажэм свой род.

 В. Казачок

 

Зімовыя вакацыі – падарожжа ў краіну цудаў, прыемных адкрыццяўі цікавых падзей. 26 снежня  Васіль Казачок  сустрэўся ў Цэнтры ганчарства з вучнямі Стружскай СШ Столінскага раёна. У час сустрэчы наладзіў для школьнікаў экскурсію, расказаў пра сваю паэтычную творчасць і прачытаў свае вершы. На заканчэнне жадаючыя змаглі зрабіць з дапамогай майстра на ганчарным коле гліняны выраб.

 Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси