На Жабінкаўшчыне аддалі даніну памяці герічным камсамольцам


На Жабінкаўшчыне аддалі даніну памяці герічным камсамольцам

30.12.2024                                                          Новости


Напярэдадні Новага 2025 года, які будзе праходзіць пад знакам Вялікай Перамогі, педагогі розных пакаленняў Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці сустрэліся ў вёсцы Карды і аграгарадку Мацеевічы, каб наведаць гістарычныя месцы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі, якую правёў пісьменнік і гісторык, аўтар кнігі «Галавасек» Анатоль Бензярук, настаўнікі даведалі пра лёс маладых кардоўскіх камсамольцаў-падпольшчыкаў, што загінулі ад рук акупантаў у маі 1944 года.

Удзельнікі сустрэчы таксама наведалі выставу «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў будынку мясцовай Мацеевіцкай базавай школы.

Па інфармацыі

Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси