Мерапрыемства ў Жабінкаўскай бібліятэцы было прысвечана выбарчай кампаніі


Мерапрыемства ў Жабінкаўскай бібліятэцы было прысвечана выбарчай кампаніі

30.12.2024                                                          Новости


Пісьменнік Анатоль Бензярук паўдзельнічаў у гадзіне прававой асветы, арганізаванай прафсаюзамі ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы. Пытанні, якія ўзнімаліся па тэме «Электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь», надзвычай актуальныя ў перыяд, калі грамадзяне нашай краіны рыхтуюцца да найважнейшай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года.

Акрамя таго, Анатоль Расціславіч распавёў удзельнікам мерапрыемства, як стваралася дакументальная аповесць-эсэ «Галавасек», прысвечаная тэме генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Па інфармацыі

Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси