
30.12.2024 Новости
Зімовыя вакацыі для вучняў СШ №19 Брэста пачаліся з цікавых меарпрыемстваў. Адно з іх – сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Таццянай Дземідовіч і героямі яе кнігі Снежным годом. Разам з чароўнай Елачкай юныя чытачы адправіліся ў падарожжа па старонках кнігі Таццяны Дземідовіч, успомнілі зімовыя гульні і песні, адказалі на пытанні Дзеда Мароза са святочнага мяшэчка і знайшлі нос Снегавіка Маркоўкіна, загадвалі жаданні, а галоўнае, абяцалі спраўдзіць мару казачнай Елачкі – прачытаць у наступным годзе як мага больш кніг – вясёлых і карысных, пазнавальных і займальных!
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси