
17.01.2025 Новости
11 студзеня ў філіяле сталічнай бібліятэкі №3 імя У. Маякоўскага адбыўся “калядны кватэрнік” пісьменнікаў мінскага рэгіёну. Арганізавала яго паэтэса з Мінскага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Каленік, а ўдзел прынялі паэтэса з Клецку Галіна Нупрэйчык, мінчане Тамара Бунта, Лізавета Палеес, Аліна Легастаева і іншыя. Святочную атмасферу сустрэчы надавала па-казачнаму ўпрыгожаная зала. Гучалі зімовыя і калядныя вершы, госці дзяліліся ўспамінамі пра адметныя падзеі мінулага года, віншавалі гаспадыню свята Таццяну Каленік з яе жыццёвым юбілеем. Сваёй творчасцю шчодра падзяліліся ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Слова”, што працуе пры бібліятэцы.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси