
17.01.2025 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, майстар-ганчар Васіль Казачок прадставіў Брэстчыну і «чароўнейшы Столінскі край» ў Мінскім міжнародным цэнтры БелЭкспа на выстаўцы дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» і правёў майстар-класы па ганчарству.
Васіль Казачок
Мой чароўнейшы Столінскі край
Шмат прыгожых мясцін у свеце.
Дзе радзіўся – ты не забывай!
Зоркай мне пуцяводнаю свеціць
Мой чароўнейшы Столінскі край.
Тут жыву – і мне хораша тут:
Ля крынічкі у полі, у лесе.
Мне каштоўнай пярлінкаю кут
У чароўнай шкатулцы Палесся.
Пройдзеш праз Радзівілаўскі парк –
Пах мінуўшчыны слаўнай адчуеш.
Старажытны ля Манькавіч скарб
Экзатычнай красой зачаруе.
Парк на кручы, рачная плынь –
Унікальнейшы цуд прыроды.
Горад Столін, а побач –Гарынь
Маці Прыпяці коціць воды.
Постаць грозная. Шчыт у руцэ.
Ніжа неба вострая дзіда –
Князь Давід на Гарынь-рацэ
Заснаваў Гарадок Давідаў.
На высокай пясчанай гары,
Спаясанай балотам і лесам,
Гараднянскія ганчары
Годна славяць наш край палескі.
Столін, Струга, Давід-Гарадок,
Гарадная, Рубель, Альшаны…
Кожны мне дарагі куток,
Кожны славай сваёй павянчаны.
Многа скарбаў на нашай зямлі.
Найцудоўнейшы скарб – людзі:
Хлебаробы, касцы, песняры –
Ўсе бязмежна зямлю сваю любяць.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси