Інфармацыйная сустрэча з дэпутатам


Інфармацыйная сустрэча з дэпутатам

20.01.2025                                                          Новости


У чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбылася інфармацыйная сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Паліны Васілюк з бібліятэкарамі Кобрыншчыны. Асноўнымі тэмамі размовы сталі электаральная кампанія, дасягненні нашай краіны за апошнія 30 гадоў, магчымасці кожнага грамадзяніна ў беларускай дзяржаве, абмяркаванне праграм кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Са сваімі выступленнямі да сустрэчы далучыліся член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніжнік (Кандрашук) і дэпутат Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Надзея Прысада.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Фота Алены Жылінскай

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси