Чароўныя гісторыі Алёны Гневушавай


Чароўныя гісторыі Алёны Гневушавай

21.01.2025                                                          Новости


Маладая пісьменніца, журналіст, аўтар кнігі «Сказки-улыбки для весёлых дошколят» Алёна Гневушава сустрэлася з вучнямі пачатковых класаў у ДУА «Сярэдняя школа 19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С.І.Сікорскага» і распавяла пра чароўных герояў сваёй новай  кнігі. Пісьменніца раказала юным чытачам, як важна ў жыцці цікавіцца ўсім на свеце, любіць спорт, як яго любіць  займальны герой яе апавядання дракончык Спорці, чытаць кнігі, сустракацца з цікавымі людзьмі, наведваць кіно і тэатр!

У прыгожай краіне дзяцінства і казак натхняюць многія рэчы, а цікавыя дзіцячыя гісторыі дапамагаюць не згубіць добры настрой, дораць упэўненасць у сваіх сілах, радасць ад сустрэч з забаўнымі героямі, з якімі так хораша сябраваць.

 Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси