
21.01.2025 Новости
Пісьменнік завітаў на сустрэчу да вучняў першай гарадской школы ў Жабінцы разам з курсантам Аляксеем Марціноўскім і маёрам Сяргеем Старасельцам, які ўзначальвае адасобленую групу Жабінкаўскага раёна ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў. Тэму размовы, прысвечанай 80-годдзю вялікай Перамогі, вызначылі словы: «Служыць Айчыне належным чынам»
Беларускі празаік і журналіст, аўтар дакументальнай аповесці-эсэ «Галавасек» Анатоль Бензярук расказаў вучням 10 і 11 класаў пра ўдзел землякоў-жабінкаўцаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Студэнт ваеннай кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Аляксей Марціноўскі і прадстаўнік ваенкамата Сяргей Стараселец, у сваю чаргу, правялі са старшакласнікамі прафарыентацыную размову, прапануючы юнакам і дзяўчатам пасля заканчэння школы прадоўжыць сваё навучанне ў ваенных ВНУ краіны, што дазволіць у будучым атрымаць высакародную прафесію афіцэра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси