
21.01.2025 Новости
У рамках семінара бібліятэкараў Кобрынскага раёна «Удасканаленне інфармацыйна-бібліяграфічнага і бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», які прайшоў у Кіселявецкай сярэдняй школе, адбылася творчая сустрэча з кобрынскімі паэтамі: членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталляй Ніжнік (Кандрашук) і членам Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Надзеяй Момлік. Літаратаратары пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю і новымі кнігамі.
Наталля Кандрашук, як кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо», расказала пра дзейнасць аб’яднання. Таксама яна прэзентавала не толькі свае кнігі, але і выданні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у тым ліку альманах «Берасцейская скарбніца». А Надзея Момлік зрабіла прэзентацыю сваёй новай дзіцячай кніжкі «Цудоўная скарбонка», выдаўцом якой з’яўляецца Ніжнік Н. П.
Ніна Пятроўская
Фота з архіва Кобрынскага раённага вучэбна-матадычнага кабінета
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси