75 год Сяргею Трахімёнку


75 год Сяргею Трахімёнку

07.02.2025                                                          Новости


7 лютага адзначае 75-годдзе  вядомы ў Беларусі і Расіі пісьменнік, сцэнарыст, доктар юрыдычных навук, прафесар права,

Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак.

 

Нарадзіўся Сяргей Аляксандравіч у горадзе Карасук Навасібірскай  вобласці. У 1977 г. скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут.

 

У творчым багажы пісьменніка больш пяцідзесяці кніг. У іх ліку  “Игры капризной дамы”, “Груз небесный”, “Женская логика”, “Второй уровень”, “Миллениум в Авсюках”, “Эхо забытой войны”, “Синдром выгорания” і інш.

Публікаваўся ў часопісах “Сибирские огни”, “Нёман”, “Родник”, “Немига литературная”, “Авантюрист”, “Личная жизнь”, “Беларуская думка”, “Роман-журнал XXI век”, “Наш современник”, “Дон” (Растоў-на-Доне), “Подъем” (Варонеж), “Простор” (Алма-Ата), “Ладога” (СПб), “Огни Кузбасса” (Кемерава) і нш.

У 2008 годзе за раман “Синдром выгорания” Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак атрымаў літаратурную прэмію “Залаты купідон”. У 2012 годзе –лаўрэат літаратурнай прэміі Уральскай федэральнай акругі за раман “Чаша Петри или русская цивилизация: генезис и проблемы выживания”, лаўрэат Усерасійскай літаратурнай прэміі імя Маміна-Сібірака за кнігу “Повести разных лет”.

У 2015 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў галіне літаратуры.

Калегі па пяры віншуюць паважанага Сяргея Аляксандравіча з прыгожым юбілеем, жадаюць моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту, новых вяршынь у творчасці!

 

 

 

 

Прэзідыум ГА “СПБ”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси