Пайшла з жыцця Ніна Чайка


Пайшла з жыцця Ніна Чайка

10.02.2025                                                          Новости


Саюз пісьменнікаў Беларусі смуткуе. На 86-м годзе пайшла з жыцця вядомы публіцыст, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Чайка.

Ніна Цімафееўна больш за 40 гадоў адпрацавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Яна ўзначальвала галоўную рэдакцыю праграм для моладзі, а потым ‒ галоўную рэдкацыю навукова-папулярных і вучэбных праграм на Беларускім тэлебачанні. Затым стала галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё, тройчы на тыдзень вяла ў прамым эфіры гадзінную праграму “Размова па сутнасці”. У 2002 ‒ 2008 гг. была галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Нёман”. Пераклала на рускую мову творы Алеся Савіцкага, Міколы Чарняўскага і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Ніна Чайка адзначана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, іншых арганізацый.

Памяць пра Ніну Цімафееўну захаваецца ў сэрцах тых, хто ведаў яе і працаваў з ёю.

 

 

Прэзідыум ГА “СПБ”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси