60-гадовы юбілей Алены Туравай


60-гадовы юбілей Алены Туравай

26.02.2025                                                          З юбілеем!


26 лютага свой 60-гадовы юбілей сустрэла  вядомая пісьменніца, паэтэса, кінарэжысёр Алена Турава.

Нарадзілася Алена Віктараўна ў 1965 г. у Мінску ў сям’і вядомага  кінарэжысёра  Віктара Турава. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1987), курсы мастакоў-мультыплікатараў пры кінастудыі “Беларусьфільм” (1990). Працуе мастацкім кіраўніком студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі “Беларусьфільм”.

З вершамі дэбютавала ў 1985 г. у газеце “Знамя юности”. Аўтар слоў многіх папулярных песень для кіно і эстрады, а таксама  кніг для дзяцей “Рыжик в Зазеркалье” (2011), “Киндервилейское привидение” (2013), “Туфелька, полная незабудок” (2021) і іншых. Аўтар кінасцэнарыяў многіх анімацыйных фільмаў. Лаўрэат шэрагу літаратурных конкурсаў і фестываляў.

Калегі па творчасці віншуюць  шаноўную Алену Віктараўну з высокім юбілеем, жадаюць моцнага здароўя, творчага даўгалецця і вялікага чалавечага шчасця!

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси