
28.02.2025 Новости
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе з 50-гадовым юбілеем празаіка Вадзіма Вазнясенскага!
Вадзім Валер’евіч служыць у праваахоўных органах, але знаходзіць час і для літаратурнай дзейнасці. З-пад яго пяра выходзяць цікавыя фантастычна-прыгодніцкія і дэтэктыўныя творы. Жадаем юбіляру, каб яго заўсёды суправаждала натхненне. Няхай поспех будзе побач, а службовая і працоўная дзейнасць прыносяць толькі задавальненне.
Моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу і добрага настрою!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л. М. Крыванос
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси