Чытанне – гэта свята


Чытанне – гэта свята

31.01.2018                                    Новости


Педагагічная гасцёўня пад назвай “Чытанне – гэта свята» ў атмасферы  ўрачыстасці і цеплыні сабрала ў СШ № 31 настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, літаратараў, ветэранаў педагагічнай працы, паэтаў, празаікаў.

Ветлівая гаспадыня, дырэктар школы, Любоў  Казлоўская прывітальным словам адкрыла сустрэчу, а загадчыца  вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста  Святлана Смірнова  расказала аб тым, што педагагічная гасцёўня працуе з 2006 года. Яе пасяджэнні  праходзілі ў сярэдніх школах, музеях Брэста. Праз перапынак у тры гады гасцёўня аднавіла сваю працу.

Пра супрацоўніцтва з настаўнікамі Брэстчыны распавяла гаворку кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры Алена Мікалаеўна Маслава. Алёна Барысюк, удзельніца семінара  прафесара, доктара педагагічных навук Наталлі Кульбіной  “Уроки чтения – праздник, который всегда с тобой»,  пазнаёміла прысутных з маскоўскай методыкай навучання сэнсаваму ўспрыманню тэкстаў.

Пасля чаго ўсе прыстуныя трапілі ў патаемны, загадкавы свет паэзіі.  Старшыня зборніка “Літаўра” Таццяна Дземідовіч расказала пра няпростую, але цікавую працу па стварэнні калектыўнага літаратурнага праекта “Літаўра”, пазнаёміла з творчымі планамі берасцейскай літаратурнай суполкі. Кіраўнік літаратурнага клуба пры Гарадскім Доме культуры ветэран педагагічнай працы, былая настаўніца СШ № 7  Лідзія Касачук парадавала незабыўным, душэўным выступленнем. Мастачка, паэтеса, настаўніца Алла Гопша пранікнёна прачытала свае паэтычныя радкі. У творчым дуэце з таленавітай маці выступіў брэсцкі музыкант Аляксандр Гопша.

Напрыканцы сустрэчы ўсіх прысутных эмацыйна ўзрушылі і зачаравалі сваёй цікавай музычна-паэтычнай кампазіцыяй вядомы брэсцкі паэт Васіль Баннаў і віяланчэлістка Наталля Цярэшчанка.

Прэсс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі